Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі вырашылі не адкрываць пункт пропуску «Сілэнэ» на беларускай мяжы


6 лютага Кабінэт міністраў Латвіі прыняў рашэньне не аднаўляць працу пункту пропуску «Сілэнэ» з 11 лютага.

Такое рашэньне тлумачыцца неабходнасьцю перадухіленьня спробаў незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы, а таксама аб неабходнасьці «прадухіленьня магчымай пагрозы ўнутранай бясьпецы Латвіі».

«Вайну супраць Украіны, якую распачала Расея і адкрыта падтрымлівае Беларусь, можна ацэньваць як дадатковую акалічнасьць рызыкі і магчымую матывацыю для працягу намаганьняў Беларусі ў дэстабілізацыі сытуацыі на мяжы краіны з Латвіяй», — гаворыцца ў заяве Кабінэту міністраў Латвіі.

У той жа час Латвія ня стала падаўжаць узмоцнены рэжым працы памежнікаў, «улічваючы пасьпяхова рэалізаваныя меры па скарачэньні колькасьці спробаў незаконнага перасячэньня мяжы» — за апошні месяц іх колькасьць мінімальная. Але ў выпадку неабходнасьці яго хогуць неадкладна аднавіць.

Пункт пропуску «Сілэнэ» закрылі з 11 жніўня 2023 году на паўгода — да 11 лютага 2024 году. Латвія патлумачыла такую меру імклівым ростам колькасьці спробаў незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы ў 2023 годзе. Таксама на мяжы ўвялі ўзмоцнены рэжым работы сыстэмы аховы — таксама на 6 месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG