Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі судзяць кампанію сяброў за стварэньне чату ў падтрымку Ўкраіны


Гомельскі абласны суд
Гомельскі абласны суд

На лаве падсудных тры чалавекі. Улады працягваюць рэпрэсаваць за праявы салідарнасьці з Украінай.

У Гомельскім абласным судзе 6 лютага пачаўся судовы працэс над трыма гамельчукамі, якіх абвінавачваюць адразу паводле некалькіх «палітычных» артыкулаў: «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 арт. 361.4 КК), «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім» (арт. 361), а таксама абраза Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1).

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму сутнасьць абвінавачаньня невядомая, піша «Флагшток». Згодна з раскладам, справу разглядае судзьдзя Алег Харошка.

Абвінавачаныя — Зьміцер Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімер Каменаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зьняволеньні: столькі доўжылася сьледзтва. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 году. Тады сілавікі зрабілі справаздачу аб раскрыцьці «злачыннай групы», якая зьбіралася ў гаражным каапэратыве. Групу назвалі «сьпячай ячэйкай экстрэмістаў».

Сяброў прымусілі запісаць відэа і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» камэнтары.

Яшчэ адно абвінавачаньне — мужчыны нібы «мелі зьнешнія сувязі» зь беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Ўкраіну. Магчыма, менавіта гэта стала падставай для крымінальнай справы паводле артыкулу «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

Судзяць цяпер трох, лёс чацьвёртага невядомы. Усе яны родам з Гомля і, зыходзячы з допісаў у сацыяльных сетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG