Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня «Беллегпраму» назвала тры краіны Эўразьвязу, куды канцэрн па-ранейшаму экспартуе сваю прадукцыю


Сьвята льну на Гомельшчыне, архіўнае фота
Сьвята льну на Гомельшчыне, архіўнае фота

Нягледзячы на тое, што «дынаміка адгрузкі беларускіх тавараў у краіны ЭЗ праз санкцыі запаволілася», прадукцыя канцэрна «Беллегпрам» экспартуецца ў Нямеччыну, Францыю, Бэльгію, заявіла старшыня аб’яднаньня Тацьцяна Лугіна ў эфіры тэлеканала СТБ 4 лютага.

Паводле яе, большая частка прадукцыі лёгкай прамысловасьці экспартуецца ў Расею, Азэрбайджан, Узбэкістан, Таджыкістан – усяго ў 95 краін.

У 2024 годзе ў расейскіх гарадах плянуецца адкрыць 8 крам беларускіх тавараў «Да дому», паведаміла Лугіна. Першую такую краму адкрылі летась у канцы сьнежня ў Екацерынбургу, другую – у Новасібірску.

«Беларускі гандаль будзе кропкава разьвівацца і ў іншых расейскіх гарадах», – сказала Лугіна.

З усіх прадпрыемстваў найбольшую папулярнасьць за мяжой, паводле Лугінай, мае льняное адзеньне «Аршанскага льнокамбіната» і посуд «Добрускага фарфоравага заводу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG