Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вагнэраўцы ўступаюць у «Афрыканскі корпус», — The Independent


Акцыя жыхароў Буркіна-Фасо ў падтрымку ПВК "Вагнэр".
Акцыя жыхароў Буркіна-Фасо ў падтрымку ПВК "Вагнэр".

У Афрыцы ўмацоўваецца новае фармаваньне, створанае на аснове былой ПВК «Вагнэр», піша брытанская газэта. Былыя вагнэраўцы пашыраюць прысутнасьць і на Блізкім Усходзе.

Як піша газэта The Independent, на фоне эскаляцыі на Блізкім Усходзе і вайны, якую ізраільская дзяржава вядзе супраць тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС, былая ПВК «Вагнэр» умацоўвае сваю прысутнасьць у Лібіі і Судане, разьмешчаных у гэтым вельмі нестабільным рэгіёне, а таксама ўзмацняе свае пазыцыі ў афрыканскіх дзяржавах, замяняючы заходнія сілы, якія сышлі адтуль.

Па зьвестках выданьня, якое цытуе DW, многія найміты з былой ПВК далучыліся да фарміраваньня пад назвай «Афрыканскі корпус» (Africa Corps.). Газэта цытуе экс-вагнэраўца, які прадставіўся Сяргеем. Ён кажа пра вялікую цікавасьць былых наймітаў ЧВК да новага фарміраваньня ў тым ліку таму, што вяртаньне да грамадзянскага жыцьця для многіх зь іх можа аказацца цяжкім.

Цяпер «Афрыканскі корпус» імкнецца заняць месца ПВК «Вагнэр», якая гарантавала бясьпеку мясцовым кіраўнікам у абмен на грошы ці прывабныя ўмовы на распрацоўку карысных выкапняў, пішуць журналісты.

«Расея, відавочна, была сканцэнтравана на Украіне, і яе ўплыў на Блізкім Усходзе, які быў даволі значным, прыкметна зьменшыўся. Цяпер яны (улады РФ. — Рэд.) бачаць шлях назад, і „Вагнэр“, як бы ён ні называўся зараз і ў будучыні, зьяўляецца вельмі карысным проксі. — цытуе выданьне неназванага заходняга службоўца са сфэры бясьпекі. — Адрозьненьне ад ранейшых часоў складаецца ў тым, што зараз яна (ПВК „Вагнэр“. — Рэд.) будзе знаходзіцца пад прамым кантролем Крамля, а не людзей накшталт Прыгожына і яго паплечнікаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG