«Вораг зацьвердзіў новую праграму, якая называецца „Запароская цаліна“ — яны спрабуюць ажыцьцявіць масавае перасяленьне грамадзян РФ на часова акупаваную тэрыторыю. І ня толькі грамадзян РФ, зараз яны шукаюць людзей з розных куткоў РФ, грамадзян Беларусі, Казахстана, каб яны прыяжджалі на часова акупаваную тэрыторыю», — адзначыў кіраўнік горада.
Па словах Фёдарава, «такім чынам вораг мае намер вырашыць дзьве праблемы».
«Па-першае, пагасіць тое супраціўленьне, якое працягвае існаваць у часовай акупацыі, зрабіць замену генафонду, замену насельніцтва. Па-другое, у іх шалёны дэфіцыт кадраў на часова акупаванай тэрыторыі, таму што нашыя жыхары не згаджаюцца масава супрацоўнічаць з ворагам, у іх дэфіцыт 1:4 лекараў, у іх дэфіцыт будаўнікоў. Таму яны гатовыя купляць кадры, каб яны пераяжджалі на часова акупаваную тэрыторыю, пасяляліся ў нашыя захопленыя кватэры і дамы, і такім чынам вырашаць свае дэмаграфічныя праблемы», — сказаў Фёдараў.
Радыё Свабода не можа праверыць гэтыя дадзеныя з незалежных крыніц з прычы акупацыі часткі Запароскай вобласці расейскімі вайскоўцамі.