Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян заявіў, што армянскую армію нельга разьвіваць у супрацоўніцтве з Расеяй


Нікол Пашыньян. Архіўнае фота
Нікол Пашыньян. Архіўнае фота

Расея больш ня можа быць асноўным вайсковым партнэрам Армэніі «як з аб’ектыўных, так і з субʼектыўных прычынаў», заявіў прэмʼер-міністар краіны Нікол Пашыньян.

Ерэван шукае новых партнэраў для вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, паколькі ня можа яго рэалізоўваць толькі з Расеяй, як гэта было да гэтага часу, заявіў прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян у інтэрвію Грамадзкаму радыё Армэніі 1 лютага, піша DW.

Паводле Пашыньяна, раней 95-97% адносін Армэніі ў абароннай сфэры былі зьвязаныя з Расеяй, цяпер «гэтага ня можа быць як з абʼектыўных, так і з субʼектыўных прычынаў».

Армэніі «трэба зразумець, з кім мы рэальна можам мець адносіны вайскова-тэхнічнага і абароннага характару», сказаў ён.

Як паведаміў кіраўнік ураду краіны, у студзені 2022 году ўлады Армэніі падрыхтавалі канцэпцыю рэфармаваньня войска ў супрацоўніцтве з Расеяй. Аднак падзеі зімы таго году (блякаваньне Азэрбайджанам Лабарскага калідора, які зьвязвае Нагорны Карабах з Армэніяй) паказалі, што Армэнія «ня можа прасоўвацца з гэтай канцэпцыяй, і цяпер мы павінны зразумець, наколькі рэалістычнае супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічнай сфэры» з Масквой, сказаў Пашыньян.

Паводле прэмʼера, трэба зьмяніць канцэпцыю разьвіцьця войска. Ён паабяцаў, што такі дакумэнт будзе прыняты да канца году.

Крызіс у адносінах паміж Армэніяй і АДКБ

  • Пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху ў верасьні 2023 года Пашынян назваў структуры, у якіх удзельнічае Армэнія, неэфэктыўнымі, маючы на ўвазе Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
  • У студзені 2023 года Армэнія адмовілася праводзіць вучэньні АДКБ на сваёй тэрыторыі, а ў ліпені вырашыла не ўдзельнічаць у вучэньнях выратавальных службаў гэтай арганізацыі ў Беларусі.
  • У траўні 2023 году Нікол Пашынян дапусьціў выхад Армэніі са складу АДКБ. У лістападзе прэмʼер не прыехаў на мінскі саміт АДКБ і папрасіў арганізацыю зьняць дакумэнт аб дапамозе Ерэвану з парадку дня сустрэчы.
  • У верасьні 2023 года Армэнія правяла на сваёй тэрыторыі сумесныя з ЗША вайсковыя вучэньні, задачай якіх была падрыхтоўка да ўдзелу ў міжнародных міратворчых місіях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG