Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў выхадца з КДБ кіраўніком Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў


Андрэй Самбук (зьлева) у часе прызначэньня на пасаду намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю, дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. 2 лютага 2024
Андрэй Самбук (зьлева) у часе прызначэньня на пасаду намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю, дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. 2 лютага 2024

Андрэй Самбук ачольваў сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Андрэя Самбука намесьнікам старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю, дырэктарам Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, раней Андрэй Самбук ачольваў сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

У аб'яднаньні былых сілавікоў BelPol «Медиазоне» расказалі, што Самбук пачынаў службу ў 1999 годзе ў патрульна-паставой службе Савецкага РУУС Менску. З 2000-га па 2006 год ён праходзіў службу ў органах папярэдняга расьсьледаваньня.

Замест Андрэя Самбука начальнікам сьледчага ўпраўленьня КДБ прызначылі ягонага намесьніка Канстанціна Бычака. Бычак пастаянна камэнтуе працу КДБ і здымаецца ў прапагандысцкіх фільмах.

«Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць, з аднаго боку, пытаньні функцыянаваньня ў агульных рысах і дзейнасьці дзьвюх нашых найбольш важных сілавых структур. Гаворка аб Камітэце дзяржбясьпекі і фінансавай выведцы, як мы яе калісьці называлі. Перадалі яе ў Камітэт дзяржкантролю», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG