Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: да Паліны Шарэнды-Панасюк не пускаюць адваката, яна ў жаночай калёніі для рэцыдывістак


Паліна Шарэнда-Панасюк, архіўнае фота
Паліна Шарэнда-Панасюк, архіўнае фота

Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў жаночай калёніі для рэцыдывістак № 24 «Зарэчча» з 22 сьнежня, расказаў у Фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.

Паводле яго, за ўвесь час знаходжаньня ў калёніі № 24 «Зарэчча» ён атрымаў ад Паліны толькі адзін караценькі ліст.

«У ім Паліна проста напісала сьпіс рэчаў, якія трэба тэрмінова выслаць у бандэролі. Гэта шалік, шапка і тэрмабялізна. Зразумела, што Паліна вельмі мерзьне на новым месцы, а яе старыя рэчы згубіліся падчас этапу», — піша Андрэй Шарэнда.

Ён адзначыў, што бандэроль Паліне выслалі, і яна дайшла да калёніі, але ці аддалі яе Паліне — невядома.

Таксама, паводле Андрэя Шарэнды, у апошнім лісьце Паліна паведаміла, што 8 студзеня напісала заяву на сустрэчу з адвакатам і вельмі чакае яго.

«Сёньня ў Зарэчча даехаў адвакат, каб сустрэцца з Палінай. Але адміністрацыя калёніі не прапусьціла яго. Нібыта няма заявы ад Паліны... Гэта першы званочак, што з Палінай нешта нядобрае», — адзначае муж палітзьняволенай.

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадзкая актывістка зь Берасьця. Была затрыманая 3 студзеня 2021 году, атрымала два гады калёніі. У 2022 годзе ёй прысудзілі яшчэ адзін год калёніі па артыкуле 411 КК. Паліна стала першай жанчынай у Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле. А ў 2023 годзе на актывістку завялі яшчэ адну крымінальную справу. Агулам яна атрымала тэрмін у 4 гады зьняволеньня.

На Паліну Шарэнду-Панасюк моцна ціснуць у турме: рэгулярна зьмяшчаюць у штрафны ізалятар, не перадаюць ёй прадуктовыя перадачы ад сваякоў і бандэролі зь лекамі.

Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG