Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне ў сакавіку заплянавалі Беларускі бізнэс-форум


Узнагароджаньне найлепшых беларускіх бізнэсаў у 2023 годзе
Узнагароджаньне найлепшых беларускіх бізнэсаў у 2023 годзе

Aсацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) правядзе форум сумесна з Дэпартамэнтам гандлю ЗША.

Першага сакавіка ў сталіцы ЗША Вашынгтоне, у National Press Club, адбудзецца І Беларускі бізнэс-форум. Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой зьбірае прадстаўнікоў бізнэсу, топ-мэнэджараў, палітыкаў, фінансістаў і актыўных дзеячаў беларускай дыяспары, каб разам агучыць запыты і патрэбы беларускага прадпрымальніцтва ў ЗША, абмеркаваць пытаньні фармаваньня беларускай бізнэс-супольнасьці за мяжой.

Арганізатары чакаюць удзелу ня толькі беларусаў ЗША, але і бізнэсоўцаў Эўразьвязу і іншых краінаў.

Падрабязная праграма форуму (дапаўняецца).

Рэгістрацыя на І Беларускі бізнэс-форум у Вашынгтоне (колькасьць месцаў абмежаваная).

Адна з мэтаў форуму — пашырэньне геаграфіі беларускіх бізнэсаў замежжа, абмен досьведам і стварэньне спрыяльных умоў для далейшага разьвіцьця эканамічнага сэктару Беларусі будучыні.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюць прадпрымальнікаў зь беларускімі каранямі за мяжой, прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама буйных прадпрымальнікаў і фундатараў.

У праграме форуму:

  • бізнэс-панэлі зь міжнароднымі экспэртамі і прадстаўнікамі ўплывовых інстытуцыяў ЗША, выступы;
  • натхняльныя гісторыі посьпеху бізнэсоўцаў зь беларускімі каранямі;
  • стварэньне і разьвіцьцё кантактаў — «нэтворкінг».

Падчас форуму, адзначаюць яго арганізатары, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва атрымае магчымасьць разгледзець пытаньні маштабаваньня бізнэсу, абмеркаваць варыянты крэдытаваньня і іншых крыніц фінансаваньня, а таксама знайсьці партнэраў і інвэстараў для сваіх кампаній.

Для буйных прадпрымальнікаў абяцаюць стварыць умовы, каб абмеркаваць магчымасьці ўдзелу ў тэндэрах для беларускіх кампаній за мяжой, пазнаёміцца з новымі пэрспэктывамі інвэставаньня, а таксама расказаць аб сваіх праблемах на фэдэральным узроўні ЗША.

Арганізатары паведамілі, што ў форуме возьмуць удзел больш за 20 прамоўцаў з пасьпяховым досьведам у розных галінах разьвіцьця бізнэсу, агучаць пытаньні падтрымкі беларускіх бізнэсоўцаў замежжа з боку ЗША, разбудовы і разьвіцьця беларускай бізнэс-дыяспары.

АВВА адзначае, што форумы такога ўзроўню праводзяцца ўжо на сталай аснове, што сьведчыць аб існаваньні падтрымкі для беларусаў замежжа. Удзел у форуме магчымы на падставе папярэдняй рэгістрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG