Пра асуджанага напісала «Наша ніва». Дзьмітрыю Пазьнякову 42 гады. Ён, пэўна, родам зь Берасьцейшчыны, большую частку жыцьця працаваў там. Наколькі вядома, ён некалі быў вайскоўцам у 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе, такія зьвесткі ёсьць у базе «Кібэрпартызанаў» за 2008 год.
Пасьля Дзьмітры працаваў ваенкамам у Берасьцейскай вайсковай камэндатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БрДУ.
Як піша «Наша ніва», імаверна, што апошнія гады Пазьнякоў выкладаў на вайсковым факультэце Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Там ён у суаўтарстве напісаў падручнік і навуковы артыкул. Дзьмітры мае званьне падпалкоўніка.
Дата затрыманьня Пазьнякова невядомая. Яго асудзілі 20 лістапада 2023 году ў Берасьцейскім абласным судзе. Яму інкрымінавалі ч. 2 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве, зьдзейсьненая службовай асобай»). У ім прадугледжана пакараньне ад 10 да 20 гадоў турмы. Якое пакараньне атрымаў дэсантнік, невядома.
16 студзеня 2024 году прайшла апэляцыя ў справе Пазьнякова. Вырак набыў моц.