Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 студзеня: арышт за «экстрэмісцкую» песьню ў сацсетках; рэйды сілавікоў па кватэрах у Менску


Міліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску. Крыніцы @belsat паведамілі, што прыходзяць нават да тых, хто ня ўдзельнічаў у пратэстах 2020 году.

Ім «прапаноўваюць» падпісаць папярэджаньне аб забароне парушэньня грамадзкага парадку.

Супрацоўніка «Нафтану» арыштавалі за «экстрэмісцкую» песьню ў сацсетках

Судзьдзя суду Наваполацку Зінаіда Балаболава 12 сьнежня за разьмяшчэньне нібыта «экстрэмісцкай» песьні ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 дзён работніка ААТ «Нафтан» Яўгена Міхайлоўскага, паведамляе «Вясна».

У судовым пасяджэньні Яўген віну прызнаў і зьвярнуў увагу на тое, што ён сапраўды разьмясьціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэаролік Ігара Палынскага з назвай «Sumarok – 2020» і ня ведаў пра тое, што песьня была напісаная пасьля затрыманьняў на адным з нядзельных маршаў.

Таксама ён ня ведаў, што кліп уключылі ў «сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG