«Выносіцца сёньня пытаньне аб стварэньні мэдыяхолдынгу з нуля. Але ў яго будуць уключаныя ўсе чатыры дзейныя мэдыя», — сказаў чыноўнік.
Якія СМІ плянуецца ўключыць у мэдыяхолдынг, колькі зь іх будуць мець беларускую рэгістрацыю, Шадаеў не ўдакладніў.
Ён адзначыў, што на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краін «абмяркоўвалася пытаньне ўзаемнага прызнаньня электроннага подпісу», каб кампаніі зь Беларусі «маглі ўдзельнічаць у таргах, заключаць кантракты для выкананьня работ, паставак прадукцыі ў інтарэсах дзяржаўных кампаній, дзяржаўных органаў».
«З нашага боку мы падрыхтавалі ўзгадненьне на праект міжурадавага пагадненьня і ў мінулую пятніцу на пасяджэньні ўраду яго падпісалі. Гэта спросьціць жыцьцё беларускім кампаніям», — сказаў міністар.