Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва новы памер БПМ большы за цяперашні на 10,6% (з 1 лістапада 2023 году — 367,79 рубля).
Паводле згаданай пастановы, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 26 студзеня, для працаздольнага насельніцтва БПМ у бліжэйшыя месяцы будзе складаць 434,6 рубля (+7,2%); для пэнсіянэраў — 298,43 рубля (+9,21%); для дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў — 260,39 рубля (+9,7%), ад трох да шасьці — 349,9 рубля (+7,6%), ад шасьці да васямнаццаці — 406,3 рубля (+3,2%).
Паводле інфармацыі Мінпрацы, рост гэтага сацыяльнага нарматыву ў першую чаргу абумоўлены «зьмяненьнем якаснага складу мінімальнага набору прадуктаў харчаваньня, што ўваходзіць у пражытковы мінімум», які ўрад зацьвердзіў 9 кастрычніка 2023 году. Ведамства адзначае, што зьмены закранаюць каля 1,5 млн «атрымальнікаў сацыяльных выплат, вызначаных ад БПМ».
Ад велічыні бюджэту пражытковага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі, падвышэньні і даплаты да пэнсій для асобных катэгорый пэнсіянэраў, дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.