Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Ізраіль і ХАМАС згадзіліся спыніць агонь на 30 дзён


Ізраільскія салдаты ў Газе, студзень 2024
Ізраільскія салдаты ў Газе, студзень 2024

Ізраіль і групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ, папярэдне ўхвалілі спыненьне агню на 30 дзён у абмен на вызваленьне палестынскіх зьняволеных і ізраільскіх закладнікаў, якія засталіся ў сэктары Газа.

Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Разам з тым замірэньне пакуль затрымліваецца праз рознагалосьсі наконт умоў канчатковага спыненьня баявых дзеяньняў, але суразмоўцы агенцтва лічаць, што ўгода можа быць узгодненая ў любую хвіліну.

ХАМАС патрабуе даць гарантыі далейшага пастаяннага спыненьня агню, перш чым групоўка пагодзіцца на часовае замірэньне і вызваленьне закладнікаў, гавораць крыніцы ў эгіпецкіх службах бясьпекі.

Ізраіль і пасярэднікі — ЗША, Эгіпет і Катар — імкнуцца весьці паэтапныя перамовы, абмяркоўваючы ўмовы паступовага абмену закладнікаў розных катэгорый.

Крыніцы Axios паведамлялі, што, у прыватнасьці, на першым этапе ў рамках новага перамір’я ізраільскі бок прапанаваў вызваліць жанчын, мужчын старэйшых за 60 гадоў, а таксама закладнікаў, якія знаходзяцца ў крытычным стане. На наступных этапах Ізраіль плянуе вярнуць жанчын-вайскоўцаў, мужчын ва ўзросьце да 60 гадоў, якія не зьяўляюцца вайскоўцамі, а затым мужчын з ізраільскага войска і целы загінулых закладнікаў.

У абмен Ізраіль павінен выдаць ХАМАС палестынскіх зьняволеных, якія зьмяшчаюцца ў турмах Ізраілю. Раней джыхадысты настойвалі, каб былі выдадзены і тыя, хто ўдзельнічаў у нападзе на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка мінулага году.

ХАМАС баіцца, што Ізраіль можа аднавіць баявыя дзеяньні пасьля вызваленьня цывільных закладнікаў, нават калі групоўка працягне ўтрымліваць у сябе захопленых ізраільскіх салдатаў, піша Reuters.

Па словах аднаго з прадстаўнікоў ХАМАС, Ізраіль прапанаваў спыніць вайну, калі групоўка вывезе з сэктару Газа шасьцярых сваіх высокапастаўленых лідэраў, сярод якіх кіраўнік палітбюро групоўкі Яхʼя Сінвар. ХАМАС катэгарычна адпрэчыў гэтую прапанову, заявіў суразмоўца агенцтва.

Афіцыйна Ізраіль не пацьвярджаў паведамленьня Reuters. Некалькі крыніц агенцтва сьцьвярджаюць, што ізраільцяне адмовіліся абмяркоўваць канчатак вайны безь ліквідацыі ХАМАС.

Баявую апэрацыю ў сэктары Газа сілы ізраільскага войска пачалі ў адказ на напад джыхадыстаў на поўдзень Ізраілю 7 кастрычніка. Ахвярамі тэракту ў Ізраілі сталі больш за 1200 чалавек, звыш 240 узятыя ў закладнікі. Падчас тыднёвай гуманітарнай паўзы былі вызвалены больш за сто закладнікаў — жанчыны, дзеці і іншаземцы.

Па дадзеных падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, з пачатку апэрацыі Ізраілю ў адказ загінулі дзясяткі тысяч палестынцаў, большасьць зь якіх жанчыны і дзеці. Незалежнага пацьверджаньня гэтым паведамленьням няма.

Ізраіль абвінавачвае ХАМАС у разьмяшчэньні вайсковай інфраструктуры ў густанаселеных раёнах Газы і выкарыстаньні насельніцтва ў якасьці жывога шчыта.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетнага ўдару з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.

    «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

    «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.

    Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG