Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт тлумачыць скарачэньне патокаў нелегальнай міграцыі ў ЭЗ празь Беларусь умовамі надвор’я


Загарода на польска-беларускай мяжы. Архіўнае фота
Загарода на польска-беларускай мяжы. Архіўнае фота

Напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ да канца 2023 года прыкметна зьнізілася, гэтая тэндэнцыя назіраецца і ў пачатку 2024-га.

Дзяржаўны памежны камітэт тлумачыць скарачэньне плыняў нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу празь Беларусь умовамі надворʼя.

«Паток уцекачоў у сувязі з умовамі надворʼя, сэзоннасьцю крыху ўпаў. Зіма. Тым больш неаднаразова ў сродках масавай інфармацыі былі матэрыялы, колькі загінула уцекачоў на дзяржаўнай мяжы (у нашым прымежжы і ў сумежным), таму, вядома ж, людзі глядзяць і робяць меншую колькасьць спроб перасячы незаконна дзяржаўную мяжу», — заявіў старшыня ДПК Канстанцін Моластаў у праграме «Размова ў прэзыдэнта» 23 студзеня на тэлеканале «Беларусь-1».

Ён сьцьвярджае, што «беларускімі памежнікамі робяцца пэўныя крокі ў барацьбе з арганізаванымі групамі, арганізацыямі і людзьмі, якія займаюцца незаконнай міграцыяй».

22 студзеня 5 мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Эўразьвяз зь Беларусі (за дзень да гэтага — ніводнага), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі памежных службаў суседніх дзяржаў ЭЗ.
Усе выпадкі зафіксаваныя супрацоўнікамі Памежнай аховы Польшчы.

З пачатку гэтага года краіны ЭЗ спынілі 76 спроб нелегальнага пранікненьня зь Беларусі (Польшча — 67, Латвія — 5, Літва — 4). Літоўскія памежнікі зафіксавалі толькі адзін дзень, калі нелегалы рабілі спробы перасячы мяжу, іх латвійскія калегі аналягічна, польскія — 13.

З пачатку міграцыйнага крызісу (вясна 2021 года) задакумэнтавана дзевяць дзён, калі ніводная з гэтых краін не сутыкнулася са спробамі незаконнага перасячэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі — 29 лістапада 2023 году, а таксама 4, 7, 8, 12, 13, 16, 20. і 21 студзеня 2024-га.

У 2023 годзе папярэджана 42 078 такіх спроб (Польшча — 25 571, Латвія — 13 863, Літва — 2644), у 2022-м — 31 892 (Польшча — 15 655, Латвія — 2.126.

Агульны рост склаў 31,9% (на польскім кірунку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зьніжэньне ў 4,2 раза).

Статыстыка, выведзеная «Позіркам» на падставе штодзённых зьвестак, сьведчыць, што напружанасьць на мяжы Беларусі і ЭЗ вагаецца, да канца 2023 года яна прыкметна зьнізілася, тэндэнцыя назіраецца і ў пачатку 2024-га.

У студзені 2023 году, нягледзячы на зімовае надворʼе, было зафіксавана 1989 спроб нелегальнага перасячэньня межаў.

Польшча і краіны Балтыі ўскладаюць адказнасьць за арганізацыю патокаў мігрантаў на афіцыйны Менск. ДПК, у сваю чаргу, пэрыядычна заяўляе аб іх гібелі па віне службаў сумежных краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG