Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што польская загарода «супраць мігрантаў практычна не працуе»


Аляксандар Лукашэнка выступае перад мігрантамі ля польскай мяжы. Лістапад 2021
Аляксандар Лукашэнка выступае перад мігрантамі ля польскай мяжы. Лістапад 2021

Аляксандар Лукашэнка 23 студзеня, зацьвярджаючы рашэньне на ахову дзяржаўнай мяжы, заклікаў да пільнасці, загадаў трымаць вучэньні NATO «ў прыцэле», а таксама заявіў пра неэфэктыўнасьць польскай сьцяны на мяжы зь Беларусьсю.

У кантэксьце сытуацыі на мяжы з Польшчай, Лукашэнка заявіў, што загарода, збудаваная польскім бокам на фоне міграцыйнага крызісу, ініцыянавага афіцыйным Менскам, «практычна не працуе».

«Мяне інфармуюць мае крыніцы, у тым ліку і памежнікі, вайскоўцы, пра тое, што гэты плот супраць мігрантаў практычна не працуе. Мігранты яго пераадольваюць без праблем», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка заклікаў да пільнасьці на фоне мілітарыстычнай абстаноўкі ў суседніх краінах падчас зацьверджаньня рашэньня па ахове дзяржаўнай мяжы ў 2024 годзе, піша БелТА.

«У нас асаблівая сытуацыя: на поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы і горш за тое. Падкрэсьліваю: і горш за тое. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаныя», — сказаў палітык.

Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі ведаюць і «байцоў гэтых атрадаў», якія «гатовы ўжо ваяваць супраць уласнай краіны».

«Таму, як я заўсёды вайскоўцам гавару і асабліва міністру абароны, мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму гаворачы. Ні ў якім разе нельга дапусьціць нейкага выпадковага разьвіцьця падзей на нашай мяжы. Таму — пільнасьць і яшчэ раз пільнасьць», — сказаў Лукашэнка.

На нарадзе былі сакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вольфавіч, міністар абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Канстанцін Моластаў і начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных Сіл Віктар Гулевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG