Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўхіленьне ад прызыву ў войска сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся з ЗША


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сілавікі затрымалі 28-гадовага беларуса ў аэрапорце ў Менску ў канцы 2023 году. Ён жыў у ЗША і з 2016 году знаходзіўся ў вышуку за ўхіленьне ад прызыву ў войска, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Як сказана ў паведамленьні ведамства, 19 красавіка 2016 году беларус не зьявіўся ў ваенкамат для праходжаньня мэдычнага агляду, а пасьля наагул зьехаў зь Беларусі і жыў у ЗША. Там ён ажаніўся з грамадзянкай Беларусі, у іх нарадзілася дачка.

У канцы 2023 году мужчыну затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» пры вяртаньні ў Беларусь. Цяпер ён пад вартай.

Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску накіравала ў суд крымінальную справу супраць яго. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Ўхіленьне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу», паводле гэтага артыкула яму пагражае штраф, арышт, абмежаваньне або пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG