Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі трэнуюць прымяненьне войскаў «з улікам прагнозу разьвіцьця сытуацыі» ў Эўропе


На вучэньнях, архіўнае фота
На вучэньнях, архіўнае фота

Сумеснае штабное трэнаваньне Ўзброеных сіл праходзіць 23–26 студзеня на стацыянарных пунктах кіраваньня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Дзеяньнямі кіруе начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл – першы намесьнік міністра абароны Віктар Гулевіч.

«Падчас трэнаваньня будуць адпрацаваныя пытаньні плянаваньня прымяненьня войскаў у адпаведнасьці з вучэбнай абстаноўкай, распрацаванай з улікам прагнозу разьвіцьця сытуацыі на эўрапейскім кантынэнце, а таксама досьведу прымяненьня ваеннай сілы ў сучасных умовах».

Шматкілямэтровы марш у «прызначаны раён» давядзецца «ў найкарацейшыя тэрміны» здзейсьніць 23 студзеня аднаму з падразьдзяленьняў мэханізаванага злучэньня Паўночна-Заходняга апэратыўнага камандаваньня, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Падразьдзяленьню трэба будзе «выканаць мерапрыемствы па інжынэрным абсталяваньні і маскіроўцы, арганізаваць ахову раёна засяроджваньня, абсталяваць месцы разьмяшчэньня, забесьпячэньня асабовага складу і ўзбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі і быць у гатоўнасьці да выкананьня задач па прызначэньні», гаворыцца ў паведамленьні.

У папярэдні раз пра падобныя манэўры на стацыянарных пунктах кіраваньня УС (але бяз згадкі становішча ў Эўропе) Міністэрства абароны паведамляла 14 сьнежня 2021 году — за 72 дні да паўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, заўважыў «Позірк». На пачатку таго ўварваньня як пляцдарм выкарыстоўвалася беларуская тэрыторыя.

Цяперашнія манэўры УС праходзяць на фоне распачатых напярэдадні маштабных вучэньняў Паўночнаатлянтычнага альянсу Steadfast Defender, у якіх да канца траўня задзейнічаюць каля 90 тысяч чалавек.

Сцэнар самых маштабных вучэньняў NATO з часоў «Халоднай вайны» (1988 году) грунтуецца на патэнцыйнай сытуацыі нападу Расеі на тэрыторыю краін Альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG