Рон ДэСантыс зьняў відэа, у якім заявіў, што здымаецца з унутранай гонкі рэспубліканцаў за званьне кандыдата ў прэзыдэнты ЗША. Ён зрабіў гэта за два дні да змаганьня з Дональдам Трампам у штаце Нью-Гэмпшыр.
«Для мяне ясна, што большасьць рэспубліканскіх выбарнікаў на першасных выбарах хочуць даць Дональду Трампу яшчэ адзін шанец», — сказаў ДэСантыс.
Губэрнатар Флорыды дадаў, што паабяцаў падтрымліваць кандыдата ад Рэспубліканскай партыі і будзе выконваць гэтае абяцаньне. Затым ён заявіў, што падтрымае астатнюю прэтэндэнтку, Нікі Гэйлі, піша АР.
Гэйлі адзначыла, што зычыць ДэСантысу посьпехаў і назвала яго добрым губэрнатарам, піша The Hill. Колішняя губэрнатарка Паўднёвай Караліны сказала, што ўся барацьба за першынство ў Рэспубліканскай партыі яшчэ наперадзе, бо галасаваньне пакуль адбылося толькі ў адным штаце, Аёве.
Дональд Трамп адклаў крытыку Рона Дэсантыса, якую вёў некалькі месяцаў, адзначыўшы свайго былога канкурэнта па партыі як свайго новага прыхільніка.
Менавіта Дэсантыса расцэньвалі як асноўнага канкурэнта Трампу за права быць кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.