Падзея дня
У гэты дзень, у 2014 годзе, у Кіеве забілі Міхася Жызьнеўскага, актывіста Майдану. Герой Нябеснай сотні загінуў падчас сутыкненьняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, калі атрымаў агнястрэльнае раненьне ў сэрца.
Дзень у гісторыі
1558 — у гэты дзень пачалася Лівонская вайна, якая доўжылася 25 гадоў. Вайну вяла Маскоўская дзяржава супраць Лівонскага ордэна, ВКЛ (потым Рэчы Паспалітай), Швэцыі за кантроль над Лівоніяй, то бок выйсьцем да Балтыйскага мора.
1980 — затрымалі і выслалі акадэміка Андрэя Сахарава, расейскага і савецкага фізыка, праваабаронца і палітычнага дзеяча.
У гэты дзень нарадзіліся
1561 — Фрэнсіс Бэкан, ангельскі філёзаф, навуковец і грамадзкі дзеяч.
1778 — Джордж Байран, ангельскі паэт, лорд.
1890 — Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі каталіцкай царквы.
1898 — Сяргей Эйзэштэйн, савецкі рэжысэр, сцэнарыст, тэарэтык кіно і пэдагог.
1906 — Андрэй Александровіч, беларускі паэт.
1935 — Віктар Ракаў, беларускі паэт.
1935 — Аляксандар Мень, праваслаўны сьвятар, багаслоў, аўтар кніг па багаслоўі, гісторыі хрысьціянства і іншых рэлігій.
У памяці
1901 — Вікторыя, каралева Вялікай Брытаніі.
1978 — Алесь Салавей, беларускі паэт.
2012 — Яўген Шатохін, беларускі мастак.