Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вызначыліся з зонамі бясьпекі каля вайсковых палігонаў


У часе вайсковых вучэньняў на адным з палігонаў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
У часе вайсковых вучэньняў на адным з палігонаў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Урад назваў 18 такіх аб’ектаў і пазначыў каардынаты іхных межаў.

Савет Міністраў Беларусі вызначыў межы вайсковых палігонаў і стрэльбішчаў, а таксама іх зоны бясьпекі.

У пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, пералічана 18 такіх аб’ектаў з пазначэньнем каардынат іхных межаў.

Межы палігонаў вызначаны залежна ад сыстэм узбраеньня і боепрыпасаў, якія будуць альбо выкарыстоўваюцца на палігонах.

Межы зон бясьпекі павінны сумяшчацца зь межамі лясьніцтваў, аўтамабільных дарог, чыгункі, водных аб’ектаў і ліній электраперадач.

Межы палігонаў і зон бясьпекі вакол іх будуць пазначаць адмысловымі папераджальнымі знакамі, якія забараняюць праход і праезд на гэтую тэрыторыю.

Апроч таго, уздоўж межаў палігонаў мусяць зрабіць супрацьпажарныя разрывы (заслоны) у выглядзе мінэралізаванай паласы шырынёй ня менш за трыццаць мэтраў.

Колькі палігонаў і стрэльбішчаў у Беларусі

У пастанове вызначана 18 вайсковых палігонаў і стрэльбішчаў.

  • Палігон «Барысаўскі» (227-ы агульнавайсковы палігон).
  • Навучальны палігон «Белая Лужа» Вайсковай акадэміі Беларусі (знаходзіцца на тэрыторыі Смалявіцкага і Барысаўскага раёнаў).
  • Палігон «Обуз-Лясноўскі» (230-ы агульнавайсковы палігон у Баранавічах).
  • Палігон «Гожаскі» (6-я асобная гвардзейская мэханізаваная брыгада ў Горадзенскім раёне).
  • Палігон «Чэпелева» (11-я асобная гвардзейская мэханізаваная брыгада пад Слонімам, Горадзенская вобласьць).
  • Палігон «Лепельскі» (19-я асобная гвардзейская мэханізаваная брыгада ў Віцебскай вобласьці).
  • Палігон «Уручча» (120-я асобная гвардзейская мэханізаваная брыгада пад Менскам).
  • 174-й навучальны палігон Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны «Даманава» ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці).
  • 210-ы авіяцыйны палігон «Ружаны» (на тэрыторыі трох раёнах Берасьцейскай вобласьці — Пружанскім, Івацэвіцкім і Бярозаўскім).
  • Палігон «Нёман» (116-я гвардзейская штурмавая авіябаза ў Наваградзкім раёне Горадзенскай вобласьці).
  • Палігон «Берасьцейскі» (38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада ў Берасьцейскім раёне).
  • Палігон «Лосьвіда» (103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада ў Віцебскай вобласьці).
  • Палігон «Асіповіцкі» (51-я гвардзейская артылерыйская брыгада на тэрыторыі Магілёўскай і Менскай абласьцей).
  • Палігон «Старадороскі» (8-я брыгада радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці).
  • Навучальны цэнтар «Лясішча» (30-я асобная чыгуначная брыгада транспартных войскаў у Слуцкім раёне Менскай вобласьці).
  • Вайсковае стрэльбішча «Цаюны» (153-я асобная радыётэхнічная брыгада асаблівага прызначэньня ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці).
  • Вайсковае стрэльбішча «Пашкова» (188-я гвардзейская інжынэрная брыгада пад Магілёвам).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG