Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міханавічах пад Менскам гарэў электравік


Пажар у электравіку, архіўнае фота
Пажар у электравіку, архіўнае фота

Пажар патушылі, ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Здарэньне адбылося 14 студзеня пры руху цягніка рэгіянальных ліній эканом-клясы нумар 6926 Менск-Пасажырскі — Пухавічы (у адпаведнасьці з графікам адпраўленьне ў 20:25, прыбыцьцё 21:52) на перагоне Міханавічы (прыбыцьцё ў 20:55) — Рудзенск (прыбыцьцё ў 21:18).

У тамбуры адбылося ўзгараньне другога па ходзе руху вагона ў электрацягніку ЭР9 прыпіскі маторвагоннага дэпо Менск (ТЧ-9, Менскае аддзяленьне БЧ).

Для тушэньня пажару на месца здарэньня прыбылі ратавальнікі.

Пажар зьліквідавалі ў 21:42. Пацярпелых няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG