Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі беларуску, якая перадавала КДБ інфармацыю пра дыяспару


Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы. Архіўнае фота
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы. Архіўнае фота

У Польшчы затрымалі грамадзянку Беларусі, якая перадавала інфармацыю КДБ. Ёй прад'явілі абвінавачаньні ў шпіянажы, паведамляе Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Летась 20 сьнежня супрацоўнікі органаў унутранай бясьпекі Польшчы затрымалі беларуску па абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Ёй прад’явілі абвінавачаньні ў шпіянажы, паведамляе Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

«Як было ўстаноўлена, беларуска на працягу некалькіх месяцаў перадавала на карысьць вышэйназванай службы інфармацыю пра членаў беларускай дыяспары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, і арганізацыі, якія абʼядноўваюць беларусаў і палякаў беларускага паходжаньня», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Затрыманай прадʼявілі абвінавачаньне ў шпіянажы і арыштавалі папярэдне на тры месяцы.

Гэта ня першы выпадак, калі Польшча абвінавачвае грамадзянаў Беларусі ў шпіёнскай дзейнасьці.

19 сьнежня 2023 году Люблінскі акруговы суд абвясьціў выракі 14 замежнікам, абвінавачаным у шпіянажы на карысьць Расеі. Іх пазбавілі волі на тэрміны ад 1 году і 1 месяца да 6 гадоў. Сярод іх трое беларускіх грамадзян.

19 кастрычніка таго ж году ў судзе Познані пачаўся працэс над двума грамадзянамі Беларусі па абвінавачаньні ў шпіянажы ў інтарэсах беларускай вайсковай выведкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG