Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Кангрэсу ЗША ўзгаднілі фэдэральны бюджэт, каб не дапусьціць прыпыненьня працы ўраду


Кангрэс ЗША. Архіўнае фота
Кангрэс ЗША. Архіўнае фота

Прыпыненьня працы ўрада ЗША з 20 студзеня, якая магла б наступіць у выпадку адсутнасьці такой згоды, не адбудзецца.

Паводле сьпікера Палаты прадстаўнікоў Майка Джонсана, у нядзелю лідэры Кангрэсу ЗША ўзгаднілі ліміт дзярждоўгу ў памеры 1,6 трыльёна даляраў, каб не дапусьціць частковага спыненьня працы дзяржаўных устаноў у канцы гэтага месяца.


Па словах Джонсана, у лісьце, накіраваным заканадаўцам у нядзелю, прапанаваны бюджэт уключае 886 мільярдаў даляраў на абарону і 704 мільярды — на неабаронныя выдаткі.

Абаронная частка ўжо была падпісана прэзыдэнтам Джо Байдэнам у мінулым месяцы ў рамках законапраекту «аб выдатках на абарону», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Па словах лідэра дэмакратычнай большасьці ў Сэнаце Чака Шумэра і лідэра дэмакратычнай меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў Хакіма Джэфрыса, дасягнутая дамова не дазволіць бюджэтным скарачэньням, якіх дамагаюцца некаторыя рэспубліканцы, паўплываць на «ключавыя ўнутраныя прыярытэты, у прыватнасьці на дапамогу вэтэранам, ахову здароўя і харчовую дапамогу».

На гэтым тыдні Кангрэс вернецца да працы пасьля вакацый, каб абмеркаваць ліміт дзярждоўгу да надыходу крайніх тэрмінаў 19 студзеня і 2 лютага, вызначаных Кангрэсам. Дыскусіі праходзяць на фоне патрабаваньняў рэспубліканцаў скараціць выдаткі на 2024 фінансавы год ніжэй за гранічныя ўзроўні, узгодненыя ў чэрвені.

Байдэн заявіў у нядзелю, што пагадненьне яшчэ на адзін крок наблізіла краіну да «перадухіленьня непатрэбнага закрыцьця ўраду і абароны важных нацыянальных прыярытэтаў».

«Яно адлюстроўвае ўзроўні фінансаваньня, пра якія я дамаўляўся з абедзьвюма партыямі», — сказаў Байдэн у заяве пасьля аб’явы аб пагадненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG