Лукашэнка абвесьціў 2023-ы «годам міру і стварэньня». У гэты год адбыўся мяцеж Прыгожына, вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь, вайна ва Ўкраіне працягнулася, незалежнасьць Беларусі яшчэ больш звузілася, а машына тэрору пачала працаваць на аўтамаце. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падвёў вынікі 2023 году.