Дата дня
2 студзеня 2019 году памёр доктар гісторыі Юры Туронак.
4 кнігі Юрыя Туронка, якія варта прачытаць
Таксама ў гэты дзень
1518 — Францішак Скарына выдаў у Празе Эклезіяст.
1793 — адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
1839 — Люі Дагер зрабіў першую фатаздымак Месяца.
1843 — у Дрэздэне адбылася першая пастаноўка опэры Рыхарда Вагнэра «Лятучы галяндзец».
1981 — у Менску заснавалі выдавецтва «Юнацтва».
У гэты дзень нарадзіліся
1920 — Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая ў той час адносілася да БССР (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі). У 1923 годзе сям’я Азімавых эмігравала ў ЗША.
1928 — Уладзімер Цьвірка, дзяяч беларускай эміграцыі, журналіст.
1932 — Базыль Белаказовіч, польскі літаратуразнавец, доктар філялёгіі, прафэсар. Дасьледаваў беларускую літаратуру XIX стагодзьдзя, творчасьць польска-беларускіх пісьменьнікаў, беларускія тэмы і матывы ў польскай літаратуры і польскія ў беларускай.
У памяці
1864 — Ігнат Здановіч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гг. у Беларусі і Літве.
1946 — Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, тэарэтык і практык нацыянальнага ўніяцтва. У канцы верасьня 1939 году быў арыштаваны савецкімі органамі бясьпекі і больш за 5 гадоў правёў у зьняволеньні. Памёр ад катаваньняў у Бутырскай турме. Месца пахаваньня невядомае.
1950 — Юзаф Ядкоўскі, археоляг, нумізмат, краязнаўца, дасьледнік гісторыі Горадзеншчыны. У 1922 годзе заснаваў у Горадні гістарычна-археалягічны музэй.
1986 — Уладзімер Тарасевіч, каталіцкі сьвятар-бэнэдыктынец, біскуп, доктар багаслоўя, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў на Захадзе.