Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрэнін заявіў пра накіраваньне на мяжу з Украінай «найлепшых падразьдзелаў Узброеных сіл»


Віктар Хрэнін за трыбунай
Віктар Хрэнін за трыбунай

Міністар абароны Беларусі пад Новы год зноў загаварыў пра «Заходнюю пагрозу».

«Каб пазбегнуць правакацый і для прыкрыцьця межаў» на паўднёвую мяжу Беларусі накіраваныя «найлепшыя спэцпадразьдзелы Ўзброеных сіл», заявіў 31 сьнежня міністар абароны Віктар Хрэнін.

«У пунктах сталай дысьлякацыі знаходзяцца дзяжурныя падразьдзелы са скарочанымі тэрмінамі гатоўнасьці для нарошчваньня сіл у выпадку ўзьнікненьня раптоўных задач», — цытуе Хрэніна прэс-служба ведамства.

Ён па-ранейшаму лічыць, што вайсковая прысутнасць «ЗША, краін NATO ва Ўсходняй Эўропе і ў суседніх зь Беларусьсю дзяржавах застаецца на высокім узроўні».

«Ахова дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы сплянаваная найбольш падрыхтаванымі разьлікамі ва ўзмоцненым складзе. Узмоцненым складам і найбольш падрыхтаванымі разьлікамі таксама арганізавана вядзеньне выведкі. Для гэтага мы задзейнічалі ўсе сучасныя сродкі, якія паступілі на ўзбраеньне», — сказаў кіраўнік міністэрства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG