Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе абрабавалі беларускую Клюбоўню. У ёй шмат гадоў зьбіраюцца актывісты беларускай дыяспары


УладзімерАрлоў падпісвае свае кнігі пасьля сустрэчы з чытачамі ў0 беларускай Клюбоўні ў Празе, 2023.
УладзімерАрлоў падпісвае свае кнігі пасьля сустрэчы з чытачамі ў0 беларускай Клюбоўні ў Празе, 2023.

У сталіцы Чэхіі Празе абрабавалі беларускую Клюбоўню — месца, дзе ўжо шмат гадоў зьбіраюцца актывісты беларускай дыяспары.

Як стала вядома Радыё Свабода, з памяшканьня вынесены стары кампутар і праектар. Больш дакладная і дэтальная інфармацыя пра скрадзеныя рэчы зьявіцца пазьней.

Беларуская Клюбоўня — памяшканьне на адной з цэнтральных вуліц Прагі, дзе ўжо шмат гадоў зьбіраюцца актывісты беларускай дыяспары, ладзяць палітычныя ды культурніцкія мерапрыемствы, сустрэчы зь беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, пісьменьнікамі і мастакамі. У верасьні ў Клюбоўні праходзіла сэсія Рады БНР.

Тут жа разьмешчана і беларуская бібліятэка, якая налічвае некалькі тысячаў тамоў твораў мастацкай літаратуры, выданьняў па гісторыі Беларусі.

Паліцыя прыбыла на месца, распачатае сьледзтва.

Адзна з кніг са збору беларускай Клюбоўні ў Празе
Адзна з кніг са збору беларускай Клюбоўні ў Празе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG