Таксама затрымалі і жонку Эльдара — адвакатку Юлію Станкевіч. Дзе іх утрымліваюць, праваабаронцам невядома.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсах. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.
Сафараў сышоў з органаў восеньню 2020-га. У камэнтары журналістам ён тады сказаў: «Так, мой сыход зьвязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сыстэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым камэнтаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».
Эльдар Сафараў і Юлія Станкевіч 23 сьнежня былі прызнаныя палітзьняволенымі.