За апошні месяц у сьвеце назіраецца ўсплёск захваральнасьці COVID-19. Такія дадзеныя Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прывяла 22 сьнежня. З 20 лістапада па 17 сьнежня колькасьць новых выпадкаў заражэньня каранавірусам SARS-CoV-2 склала больш за 850 000, павялічыўшыся на 52 працэнты ў параўнаньні з папярэднім 28-дзённым пэрыядам. За гэты ж час колькасьць сьмерцяў ад ковіда зьнізілася на 8 працэнтаў і склала больш за 3000, дадалі ў СААЗ.
Больш за ўсё новых выпадкаў за апошніх 28 дзён было выяўлена ў Расеі, Сінгапуры і Італіі. Статыстыку сьмяротнасьці ад іньекцыі ўзначаліла Італія.