Што трэба было б зрабіць Беларусі, каб далучыцца да Эўразьвязу, і што гэта дасьць беларусам? Гэтую тэму нам, як звычайна, падкінулі... прапагандысты. Справа ў тым, што эўрапейскія лідэры вырашылі пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб далучэньні да Эўразьвязу і надаць Грузіі статус кандыдата. І тут пачалося.