Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Максіма Мірнага выявілі злаякасную пухліну, — Smartpress.by


Максім Мірны, архіўнае фота
Максім Мірны, архіўнае фота

У вядомага беларускага тэнісіста, у мінулым — першай ракеткі сьвету ў парным разрадзе, дзесяціразовага ўладальніка тытулаў «Вялікага шлема», алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага дыягнаставаная злаякасная пухліна, паведамляе выданьне Smartpress.by.

Спартоўцу правялі трэпанацыю чэрапу і выдалілі пухліну ў адным зь менскіх шпіталёў. «Апэрацыя доўжылася 8 гадзінаў і прайшла вельмі пасьпяхова», — зазначыла крыніца выданьня.

Максім зьвярнуўся да лекараў са скаргамі на галаўныя болі крыху больш за месяц таму. МРТ пацьвердзіла несуцяшальны дыягназ.

Да дня апэрацыі ў Беларусь, каб падтрымаць спартоўца, прыехалі жонка Максіма і чацьвёра ягоных дзяцей.

Па словах суразмоўцаў Smartpress.by, спартовец добра перанёс апэрацыю.

Цяпер Максім зь сям’ёй зьехаў зь Беларусі для працягу лячэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG