Вядомы беларускі тэнісіст Максім Мірны прыехаў у Беларусь і выбачыўся за тое, што асудзіў гвалт сілавікоў у 2020 годзе. Ён ня першы спартовец, які зьмяніў сваю думку пра падзеі пасьля выбарыў. Пасьля затрыманьняў у Беларусі зьявіліся «пакаяльныя» відэа некаторых беларускіх спартоўцаў. Сузаснавальнік Tribuna.by Дзьмітры Навошта тлумачыць, што гэта за з’ява ў беларускім спорце і чаму ўлады ідуць на такі крок.