Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ паведаміў падрабязнасьці абмену Медзьведчука і азоўцаў


Віктар Мядзьвядчук
Віктар Мядзьвядчук

Абмен расейскага пілёта Канстанціна Ярашэнкі на амэрыканскага марскога пяхотніка Трэвара Рыда адбыўся на ўзьлётнай паласе ў аэрапорце Анкары летась у красавіку.

Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на турэцкіх і амэрыканскіх чыноўнікаў.

Як піша выданьне, на борце з Расеі ў Турэччыну Рыда суправаджаў спэцназ ФСБ «Альфа». Як паведамлялася, пасьля прызямленьня расейскага самалёта ў Анкары на борт узьняўся спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў справах закладнікаў Роджэр Карстэнс, які павінен быў апазнаць Рыда.

The Wall Street Journal сьцьвярджае, што Расея і ЗША дамовіліся аб забароне фота- і відэаздымкі. У той жа час выданьне публікуе некалькі фота з пасадачнай паласы. На фатаздымках — удзельнікі расейскай і амэрыканскай дэлегацый, якія суправаджаюць Ярашэнку і Рыда.

The Wall Street Journal паведамляе, што той самы турэцкі аэрапорт выкарыстоўваўся Расеяй і Ўкраінай для абмену арыштаванага праз абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе ўкраінскага палітыка Віктара Медзьведчука на ўкраінскіх ваеннапалонных, сярод якіх былі абаронцы марыюпальскай «Азоўсталі».

Газэта адзначае, што абмен, які Масква і Кіеў правялі 22 верасьня мінулага году, быў больш складаным з пункту гледжаньня дамоўленасьцяў, паколькі ніводзін з бакоў не хацеў пачынаць перамовы аб абмене. Украіна, як сьцьвярджаецца, заявіла, што не давярае расейскаму боку, і запатрабавала высьветліць асобы вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне.

Абмен адбыўся пасьля таго, як кіраўнік вайсковай выведкі Ўкраіны Кірыл Буданаў падняўся на борт да ўкраінцаў, сфатаграфаваў іх і адправіў здымкі ў Кіеў.


The Wall Street Journal піша, што борт з 10 іншаземцамі – удзельнікамі баявых дзеяньняў на баку Узброеных сіл Украіны — суправаджаў расейскі бізнэсовец Раман Абрамовіч.

  • Трэвар Рыд прыехаў у Маскву да сваёй дзяўчыны вясной 2019 году, каб, паводле ягоных словаў, вывучыць расейскую мову. Амэрыканец быў арыштаваны ў Расеі 16 жніўня 2019 году па абвінавачаньні ў нападзе на паліцыянта. На судзе Рыд заявіў, што не прызнае сябе вінаватым. У ліпені 2020 году суд асудзіў былога марскога пяхотніка на 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Амэрыканскія СМІ пісалі, што пасьля Рыд паехаў ваяваць супраць Расеі на баку Ўкраіны і быў паранены.
  • Канстанцін Ярашэнка быў арыштаваны ў 2010 годзе ў Лібэрыі праз абвінавачаньне ў падрыхтоўцы перавозкі буйной партыі какаіну. У верасьні 2011 году амэрыканскі суд прызнаў яго вінаватым і асудзіў на 20 гадоў пазбаўленьня волі. У кастрычніку мінулага году прэзыдэнт Расеі ўключыў Ярашэнку ў склад Грамадзкай палаты.
  • Віктара Медзьведчука Ўкраіна абмяняла на 215 украінскіх вайскоўцаў, у тым ліку на пяць камандзіраў палка «Азоў». Акрамя таго, Расея вярнула з украінскага палону 56 сваіх вайскоўцаў. Азоўцы павінны былі знаходзіцца ў Турэччыне да заканчэньня вайны паміж Расеяй і Ўкраінай, але ў ліпені вярнуліся да сем’яў, а потым і на фронт.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG