Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2024 годзе ва ўнівэрсытэце інфарматыкі і электронікі зьявяцца новыя спэцыяльнасьці. Расказваем, якія


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У БДУІР у 2024 годзе плянуюць пачаць набор на новыя спэцыяльнасьці. Аб гэтым БелТА расказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш.

«Мы рэагуем у тым ліку на рынак працы, на запыты, якія ідуць цяпер, — падвышэньне патрабаваньняў кваліфікацыі», — сказаў Вадзім Богуш.

Сярод новых спэцыяльнасьцяў рэктар назваў мікраэлектроніку, яе будуць даваць у бесьперапыннай адукацыйнай праграме. Распрацавана таксама новая спэцыяльнасьць электроннае машынабудаваньне. «Яны ўключаны ў клясыфікатар, і неўзабаве Міністэрства адукацыі вынесе ўжо канчатковае рашэньне аб гэтых спэцыяльнасьцях і мы ўнясём іх у парадкі прыёму. Мы плянуем ужо ў 2024 годзе ажыцьцяўляць набор на гэтыя спэцыяльнасьці», — дадаў рэктар БДУІР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG