Мяркуючы па індэксе пашпартоў VisaGuide.World, беларускі пашпарт займае 105-е месца са 199 у рэйтынгу пашпартоў сьвету па стане на сьнежань 2023 году.
105-е месца ў сьвеце беларускага пашпарта азначае, што яго ўладальнікі могуць падарожнічаць бязьвізава ў 46 краінаў сьвету. Для ўезду ў астатнія краіны сьвету неабходна аформіць візу: зь іх у 36 краінах можна атрымаць візу па прыбыцьці, у 26 краінах — аформіць электронную візу, а для паездкі ў астатнія 119 краінаў візу беларусам давядзецца афармляць візу загадзя.
Паводле рэйтынгу, самым магутным пашпартам у сьвеце на сьнежань 2023 году зьяўляецца гішпанскі пашпарт. Уладальнікі гішпанскага дакумэнта могуць падарожнічаць бяз пашпарта ў 43 краіны, бязь візы — у 106, а толькі з электронным дазволам — у 11 краінаў сьвету. Традыцыйная віза патрабуецца грамадзянам Гішпаніі толькі для паездак у 18 краін са 199.
У топ-5 рэйтынгу пашпартоў сьвету таксама ўвайшлі сынгапурскі, нямецкі, італьянскі і францускі пашпарт (з 2-га па 5-е месцы адпаведна).
Краіны-суседкі Беларусі ў рэйтынгу пашпартоў сьвету VisaGuide.World усе апынуліся вышэй за Беларусь:
- Расея — 93-е месца,
- Літва — 24-е месца,
- Эстонія — 30-е месца,
- Латвія — 33-е месца,
- Украіна — 62-е месца,
- Расея — 93-е месца.