Кампанія трапіла ў разьдзел «Аплікацыі і праграмнае забесьпячэньне».
Пра гэта паведамляе выданьне devby.io.
У чэрвені 2022 году Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэньне, якое аўтаматычна скасоўвала права на аборты ў шэрагу штатаў. Гэты выклікала асьцярогі што да захаванасьці канфідэнцыйных зьвестак у карыстальніц трэкераў мэнструальнага цыклу.
У верасьні таго ж году Flo дадала ў аплікацыю ананімны рэжым, у якім ключавыя зьвесткі, напрыклад аб цыклях і сымптомах, пераносяцца ў новы ўліковы запіс, дзе няма пэрсанальнай інфармацыі. Функцыя рэалізаваная ў партнэрстве з Cloudflare.
Flo Health — кампанія зь беларускімі каранямі, якая выпускае папулярную мабільную праграму ў сэгмэнце жаночага здароўя. Штаб-кватэра месьціцца ў Лёндане, мае прадстаўніцтвы ў Нідэрляндах і ЗША, офісы распрацоўкі — менскі офіс цяпер закрыты, віленскі адкрыўся ў канцы 2020 году.
Праграма Flo апошнія некалькі гадоў — самая папулярная ў App Store у катэгорыі Health&Fitness. Паводле самой кампаніі, аплікацыя мае ўжо больш за 250 мільёнаў унікальных карыстальнікаў у сьвеце.