Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Мікалая Казлова зьмясьцілі ў ПКТ, чакаецца суд аб пераводзе на строгі рэжым


Мікалай Казлоў. Архіўнае фота
Мікалай Казлоў. Архіўнае фота

Па стане на 15 сьнежня ў Беларусі 1471 палітзьняволены, прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Зьняволенага палітыка, старшыню Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова у канцы лістапада зьмясьцілі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу) на два месяцы, паведамляе «Рэальная Беларусь». Падобна, Казлова плянуюць перавесьці на строгі рэжым у турму, неўзабаве над ім адбудзецца «суд», адзначае выданьне.

  • Мікалая Казлова 6 жніўня 2021 года асудзілі на 3 месяцы арышту за абнародаваньне дадзеных следзтва ў «справе Каардынацыйнай рады».
  • 27 ліпеня 2022 году яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП, абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).
  • 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 года калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG