Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт замежных справаў літоўскага Сейму падтрымаў падаўжэньне ДНЖ для беларусаў. Але трэба ўхвала ўсяго парлямэнту


Ціханоўская адказвае на пытаньні журналістаў
Ціханоўская адказвае на пытаньні журналістаў

Сьвятлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам замежных справаў Сейму Літвы, расказаўшы аб праблемах беларусаў.

Сустрэчу вёў старшыня Камітэту Жыгімантас Павілёніс. Ціханоўская заклікала падтрымаць у Сейме закон аб працягу тэрміну дзеяньня дазволаў на жыхарства да трох гадоў, не ўраўноўваць беларусаў і расейцаў у абмежаваньнях, надалей выдаваць беларусам дазволы на жыхарства ў Літве.

«Беларусы — гэта не рэжым, і беларусы — гэта не расейцы, — сказала Ціханоўская ў сваёй прамове. — Мы давялі гэта ў 2020 годзе. Мы давялі гэта ў 2022 годзе, калі мы пратэставалі супраць расейскай агрэсіі і дапамагалі Ўкраіне. Мы даводзім гэта штодзённай працай, нашымі ахвярамі. Тысячы людзей цяпер у турмах праз падтрымку Ўкраіны, 40 чалавек загінулі на полі бою».

Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі пагрозы з боку беларускіх і расейскіх спэцслужбаў і тэму «літвінізму», якая абмяркоўваецца ў літоўскіх мэдыя.

Падчас сустрэчы
Падчас сустрэчы

У выніку сустрэчы Камітэт пагадзіўся падтрымаць прапанову аб працягу дазволаў на жыхарства да трох гадоў, але рашэньне павінна прайсьці празь Сейм. Таксама дамовіліся зрабіць супольную заяву аб «літвінізьме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG