Як паведаміла ініцыятыва лекараў «Белыя халаты», у 6-й клінічнай лякарні Менску праз брак лекараў нібыта закрылі аддзяленьне гастраэнтэралёгіі.
Афіцыйнай інфармацыі аб гэтым няма. Паводле інфармацыі Свабоды, аддзяленьне гастраэнтэралёгіі там не закрылі, а істотна скарацілі. А лекараў сапраўды ў ім не хапае. На сайце шпіталю пазначаныя вакансіі двух лекараў-гастраэнтэралёгаў, у тым ліку загадчыка аддзяленьня.
- У Беларусі бракуе 4904 лекараў-спэцыялістаў і 4060 мэдсёстраў.
- Каб вырашыць праблему дэфіцыту мэдыкаў, 23 траўня на нарадзе Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі бюджэтнікам, якія паступілі з мэтавым накіраваньнем, да 5 гадоў.
- Шмат лекараў выехалі зь Беларусі пасьля рэпрэсіяў 2020 году, калі мэдыкі актыўна далучыліся да пратэстаў супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта.