Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ад украінскага правасудзьдзя хаваецца ўкраінскі чыноўнік, які падтрымаў расейскую агрэсію


Украінска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Украінска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Сьледчыя СБУ не назвалі горад і вобласьць Беларусі, дзе цяпер знаходзіцца падазраваны.

Украіна абвясьціла ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук чыноўніка з Валынскай вобласьці, які апраўдваў расейскую агрэсію супраць украінскай дзяржавы.

Як стала вядома з апублікаванага ў Адзіным дзяржаўным рэестры судовага рашэньня, абвінавачаны цяпер фактычна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і такім чынам «хаваецца ад органаў дасудовага расьсьледаваньня» і перашкаджае правядзеньню аб’ектыўнага расьсьледаваньня і ўхваленьню адпаведных працэсуальных дзеяньняў.

У той жа час сьледчыя СБУ не назвалі горад і вобласьць Беларусі, дзе цяпер знаходзіцца падазраваны. Ён зьяўляецца ўраджэнцам гораду Камінь-Кашырскі Валынскай вобласьці, а крымінальную справу вядзе ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны ў Валынскай вобласьці.

Правапарушэньне грамадзяніна Ўкраіны кваліфікавалі паводле частак 2 і 3 артыкулу 436-2 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (3-я частка гэтага артыкулу датычыць апраўданьня і прызнаньня правамоцнай расейскай агрэсіі супраць Украіны «службовымі асобамі, арганізаванай групай або з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі». — РС). Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з або без канфіскацыі.

Суд ухваліў рашэньне аб завочным арышце ўкраінца, які хаваецца ад правасудзьдзя ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG