Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спыніла дзеяньне пагадненьня з Украінай аб супрацы ў галіне навукі і тэхналёгій. У Кіеве гэта зрабілі 4 месяцы таму


Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка. Архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка. Архіўнае фота

Міністэрства замежных спраў Украіны 2 лістапада 2023 году праінфармавала беларускі бок аб тым, што дзеяньне гэтага дакумэнту спынена 14 жніўня 2023 году.

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб спыненьні дзеяньня пагадненьня з Украінай аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналёгій, падпісанага 17 сьнежня 1992 году ў Кіеве.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, урад даручыў Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленьне Ўкраіне аб спыненьні дзеяньня пагадненьня.

Міністэрства замежных спраў Украіны 2 лістапада 2023 году праінфармавала беларускі бок аб тым, што дзеяньне гэтага дакумэнту спынена 14 жніўня 2023 году.

Пагадненьне прадугледжвала магчымасьць выкананьня супольных праектаў у дасьледаваньнях і канструктарскіх распрацоўках, правядзеньне супольных навуковых канфэрэнцый і абмен навуковай, навукова-тэхнічнай інфармацыяй.

Украіна ўжо выйшла або спыніла дзеяньне больш як 50 міжнародных пагадненьняў і ўгодаў зь Беларусьсю. Паводле ацэнак украінскага боку, пакуль яшчэ застаюцца дзейнымі каля 100 міжнародных дакумэнтаў, падпісаных на дзяржаўным, урадавым і галіновым узроўнях паміж Украінай і Беларусьсю, каля 300 — з Расеяй і амаль 200 — у межах СНД.

Парлямэнцкі камітэт замежных справаў заклікаў урад Украіны падрыхтаваць іх пералік для далейшага спыненьня дзеяньня і выхаду зь іх Украіны.

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіў з 24 лютага 2022 году скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG