Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праца практычна завершаная». На Гомельшчыне адсправаздачыліся аб ліквідацыі лацінкі ў назвах геаграфічных аб’ектаў вобласьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Праца па выключэньні лацінкі з найменьняў геаграфічных абʼектаў у нашай вобласьці практычна завершаная», — паведаміла 13 сьнежня першая намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня землеўпарадкаваньня Ганна Прыкота.

Яна адзначыла, што прыбраць лацінку ў назвах геаграфічных абʼектаў да канца 2023 году даручыў Аляксандар Лукашэнка.

«Як паказала абсьледаваньне ўсіх населеных пунктаў і сеткі аўтамабільных дарог, у Добрускім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Кастрычніцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Сьветлагорскім і Чачэрскім раёнах назвы на лацінцы адсутнічалі. У астатніх такія знакі знайшліся, але на сёньня ўжо замененыя», — адсправаздачылася чыноўніца.

  • Сёлета ў красавіку была прынятая ўрадавая пастанова «Аб перадачы назваў геаграфічных аб’ектаў зь беларускай і расейскай моваў на іншыя мовы». Пасьля гэтага беларуская лацінка зьнікла са станцыяў мэтро і прыпынкаў грамадзкага транспарту ў Менску. У кастрычніку вулічныя паказальнікі з лацінкай пачалі дэмантаваць і ў Горадні.
  • Скасаваньня паказальнікаў на лацінцы дамагаліся прарасейскія і праўладныя актывісты і блогеры на чале з Вольгай Бондаравай і Юліяй Дударэнкай. Пытаньне аб адмове ад лацінкі паднялі яшчэ ў сьнежні 2022 году ў сувязі са «зваротамі грамадзян». Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка заяўляў, што выкарыстаньне лацінкі ў беларускіх тапонімах накідае «заходнія лібэральныя каштоўнасьці і культурныя традыцыі».
  • Лацінка з дыякрытычнымі (надрадковымі) знакамі выкарыстоўвалася паводле закону ў адпаведнасьці з пастановай Дзяржаўнага камітэту зямельных рэсурсаў, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2000 годк № 15 «Аб зацьвярджэньні Інструкцыі аб трансьлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага альфабэту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG