Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрабандысты пусьцілі «плыт» па Нёмане з цыгарэтамі і абразком сьвятога – апекуна перавозьнікаў


Знойдзеная 10 сьнежня 2023 году літоўскімі памежнікамі малітва да сьвятога Хрыстафора, якая ляжала побач з кантрабанднымі цыгарэтамі
Знойдзеная 10 сьнежня 2023 году літоўскімі памежнікамі малітва да сьвятога Хрыстафора, якая ляжала побач з кантрабанднымі цыгарэтамі

Літоўскія памежнікі перахапілі «плыт» зь беларускімі цыгарэтамі, які прыплыў зь Беларусі па Нёмане, паведаміла 11 сьнежня памежная служба Літвы.

У нядзелю ўвечары літоўскія памежнікі недалёка ад вёскі Шандубра заўважылі круглы плоскі прадмет, які захрас у траве ля берага. Падплыўшы бліжэй на службовым катэры, яны знайшлі трактарную шыну . Унутры было 1350 пачак цыгарэт NZ Gold зь беларускай этыкеткай, два GPS-трэкеры і дзьве SIM-карты.

Акрамя гэтага, у коле знайшлі паштоўку з выявай сьвятога Крыштапа і надрукаваную малітву кіроўцы на беларускай мове. Як заўважыў партал Reform.by, Сьвяты Крыштап (Хрыстафор) лічыцца апекуном перавозчыкаў і падарожнікаў. Ён разьмешчаны на гербе Вільні.

Знойдзены літоўскімі памежнікамі груз з электроннымі аксэсуарамі часова захоўваюцца на памежным пункце Друскенікі. Інцыдэнт расьсьледуецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG