Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы падпісаў указы аб анэксіі рэгіёну суседняй Гаяны. Прэзыдэнт Гаяны прыгразіў адказам


Нікаляс Мадура
Нікаляс Мадура

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура падпісаў шэсьць указаў аб анэксіі багатага нафтай рэгіёну Гаяны — Эсэкіба, паведамляе вэнэсуэльская газэта Ultimas Noticias.

Сярод прынятых рашэньняў — ратыфікацыя новай карты Вэнэсуэлы і прызначэньне адзінага кіраўніка рэгіёну, які аб’яўлены 24-м штатам краіны і названы Гаяна-Эсэкіба.

Рашэньне аб анэксіі прынята па выніках рэфэрэндуму ў Вэнэсуэле: паводле афіцыйных зьвестак, больш за 95% тых, хто прагаласаваў, падтрымалі далучэньне Эсэкіба. Электаральныя экспэрты і СМІ гавораць пра магчымыя фальсыфікацыі і нізкую яўку. Вынікі рэфэрэндуму ЦВК Вэнэсуэлы так і не апублікавала.

Мадура заклікаў вэнэсуэльцаў асуджаць крытыкаў анэксіі «на кожнай вуліцы». «Хопіць здрадаў, хопіць пятай калёны», — сказаў ён.

Напярэдадні прэзыдэнт Гаяны Ірфаан Алі паведаміў Associated Press, што ягоны ўрад ужо зьвярнуўся да саюзьнікаў і рэгіянальных партнэраў па ваенную дапамогу.

«Калі Вэнэсуэла працягне так безразважна і авантурна дзейнічаць, рэгіён будзе вымушаны адказаць. Менавіта гэтым мы і займаемся. Мы рыхтуем рэгіянальны адказ», — сказаў Алі.

  • Насельніцтва Эсэкіба складае каля 125 тысяч чалавек.
  • Анэксію рэгіёну асудзілі Вялікая Брытанія, Садружнасьць нацый, Карыбская супольнасьць і Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў, адказ таксама рыхтуе Амэрыканскі агульны рынак. ЗША падтрымалі Гаяну. Бразылія выказала занепакоенасьць сытуацыяй, заявіла, што ня хоча вайны ў Паўднёвай Амэрыцы, і паведаміла пра гатоўнасьць стаць пасярэднікам у перамовах. Расея абʼявіла пра візыт Мадуры ў Маскву да канца 2023 году.
  • Рэгіён Эсэкіба займае амаль тры чвэрці краіны і прыкладна роўны плошчы Тунісу. Вэнэсуэла прэтэндуе на рэгіён з 1811 году — з таго часу, як яна стала незалежнай ад Гішпаніі, а Эсэкіба дастаўся Брытаніі, калёніяй якой была Гаяна. Сытуацыя абвастрылася ў 2015 годзе, калі ў Эсэкіба былі адкрытыя радовішчы нафты і газу. У пачатку сьнежня 2023 году Міжнародны суд ААН загадаў Вэнэсуэле ўстрымацца ад любых дзеяньняў па зьмене сытуацыі ў тэрытарыяльнай спрэчцы з Гаянай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG