Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напружанасьць паміж Вэнэсуэлай і Гаянай узмацняецца, ЗША праводзяць вайсковыя вучэньні


Мадура з паплечнікамі пасьля рэфэрэндуму.
Мадура з паплечнікамі пасьля рэфэрэндуму.

Злучаныя Штаты абвясьцілі пра сумесныя вайсковыя вучэньнях у Гаяне. Напружанасьць у гэтым багатым на нафту рэгіёне Эсэкіба, на які прэтэндуе суседняя Вэнэсуэла, ужо прымусіла Раду бясьпекі ААН склікаць тэрміновае пасяджэньне.

Памежны канфлікт разгараецца вакол рэгіёна Эсэкіба, паведамляе AFP. Рэгіёнам ужо больш за стагодзьдзе кіруе Гаяна, але на яго таксама прэтэндуе Вэнэсуэла, якая цяпер імкнецца падпарадкаваць гэты раён сваёй улады.

Абвяшчэньне Злучанымі Штатамі пра ваенныя вучэньні зьяўляецца апошняй прыкметай таго, што Вашынгтон устрывожаны пагрозай з боку аўтарытарнага левага ўраду Вэнэсуэлы.

«У супрацоўніцтве зь Сіламі абароны Гаяны Паўднёвае камандаваньне ЗША правядзе лётныя апэрацыі на тэрыторыі Гаяны 7 сьнежня», — гаворыцца ў заяве амэрыканскай амбасады ў Джорджтаўне.

У заяве гаворыцца, што палёты зьяўляюцца часткай «звычайнага ўзаемадзеяньня і апэрацый па ўмацаваньні партнэрства ў галіне бясьпекі» з Гаянай.

Днямі выбарчыя органы Вэнэсуэлы заявілі, што 95% выбарнікаў на неабавязковым рэфэрэндуме ўхвалілі тэрытарыяльныя прэтэнзіі краіны на кавалак тэрыторыі суседняй Гаяны, багаты на нафту.

Кіраўнік дзяржавы Нікаляс Мадура павіншаваў жыхароў з вынікамі рэфэрэндуму, які выклікаў асьцярогі ў Гаяне і ва ўсім рэгіёне наконт канчатковых намераў Вэнэсуэлы адносна спрэчнай тэрыторыі

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы заявіў, што санкцыянуе выведку нафты ў раёне, за які ідзе спрэчка з Гаянай. Гаяна паведаміла пра яго заявы ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый і Міжнародны суд.

Абяцаньне Нікаляса Мадуры дазволіць асваеньне радовішчаў вакол ракі Эсэкіба прагучала пасьля рэфэрэндуму, які яго ўрад правёў у мінулыя выходныя. Удзельнікі адхілілі юрысдыкцыю Міжнароднага суду (МС) у справе тэрытарыяльных рознагалосьсяў і падтрымалі стварэньне новага штату на гэтай тэрыторыі.

Нягледзячы на тое, што Мадура не аднойчы заяўляў пра абавязковы характар рэфэрэндуму, Міжнародны суд на мінулым тыдні забараніў Вэнэсуэле прымаць захады, якія мяняюць статус-кво ў багатым нафтай рэгіёне, піша Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG