Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў, Казлоў і Ціханоўская атрымалі прэмію Буша — Тэтчар «За свабоду»


Лягатып прэміі Буша —Тэтчэр.
Лягатып прэміі Буша —Тэтчэр.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і два палітзьняволеныя лідэры дзьвюх партый краіны атрымалі прэмію імя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага і прэм’ер-міністаркі Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр «За свабоду» Міжнароднага дэмакратычнага саюзу (IDU).

Аб прысуджэньні траім беларусам прэстыжнай прэміі паведаміў галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Правацэнтрысцкія партыі Беларускі народны фронт (БНФ) і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), якія да свайго турэмнага зьняволеньня ачольвалі Рыгор Кастусёў і Мікалай Казлоў адпаведна, уваходзяць у Міжнародны дэмакратычны саюз.

Атрымліваючы прэмію ў Вашынгтоне, Ціханоўская адзначыла, што прысьвячае прэмію тым, у каго аднялі свабоду: беларускім палітвязьням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму, Марыі Калесьнікавай, Мікалаю Статкевічу, Арцёму Лябедзьку. Яна дадала, што ўзнагарода паказвае беларускім палітвязьням, што аб іх памятаюць.

Сьвятлана Ціханоўская з узнагародай
Сьвятлана Ціханоўская з узнагародай

Палітык падкрэсьліла, што на беларусаў «палююць за іх палітычныя погляды, любоў да сваёй краіны, любоў да дэмакратыі і свабоды», адзначыўшы, што гэта адбываецца ў цэнтры Эўропы і гэта жудасна.

Узнагароду Буша — Тэтчар «За свабоду» ўручаюць за асаблівы ўнёсак у прасоўваньне каштоўнасьцяў дэмакратыі і правоў чалавека.

Мікалай Казлоў зь лютага 2023 году асуджаны на 2,5 года турмы. Рыгор Кастусёў, затрыманы ў красавіку 2021 году, адбывае 10-гадовы турэмны тэрмін, сутыкаючыся зь неаказаньнем мэдычнай дапамогі за кратамі (палітык мае анкалягічную хваробу). Крымінальны перасьлед абодвух праваабаронцы прызналі палітычным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG