Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павялічыў штатную колькасьць войскаў РФ на 170 тысяч чалавек


Штатная колькасьць вайскоўцаў расейскай арміі вырасьце амаль на 170 тысяч чалавек. Адпаведны ўказ 1 сьнежня падпісаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Дакумэнт апублікаваны на сайце Крамля і набывае моц з дня яго падпісаньня.

Згодна з указам, штатная колькасьць узброеных сіл устанаўліваецца на ўзроўні 2 209 130 чалавек, у тым ліку 1 320 000 вайскоўцаў. Да гэтага колькасьць расейскіх узброеных сіл складала 2 039 758 чалавек, у тым ліку 1 150 628 вайскоўцаў.

«Павелічэньне штатнай колькасьці ўзброеных сіл абумоўлена ростам пагрозаў для нашай краіны, зьвязаных з правядзеньнем спэцыяльнай ваеннай апэрацыі (так Масква называе вайну супраць Украіны — РС) і працягам пашырэньня NATO», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны РФ.

Разам з тым ведамства запэўніла, што праводзіць новую мабілізацыю ў Расеі не плянуюць, як і істотна павялічваць прызыў на тэрміновую службу. «Павелічэньне колькасьці...рэалізуецца паэтапна за кошт грамадзян, якія выказваюць жаданьне праходзіць ваенную службу па кантракце», — сьцьвярджае Мінабароны.

  • Так званую частковую мабілізацыю ў Расеі правялі восеньню 2022 году на фоне крытычнага недахопу вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне. Сьцьвярджалася, што ў войска тады адправілі каля 300 тысяч чалавек.
  • Сем’і рэгулярна скардзяцца на недахоп абмундзіраваньня, харчаваньня і навучаньня для мабілізаваных. Яны нясуць высокія страты, сьведчаць публікацыі журналістаў-расьсьледнікаў, якія вядуць падлік загінулых у вайне з Украінай. На гэтым фоне шэраг СМІ паведамляў, што расейскія ўлады гатовыя да правядзеньня другой хвалі мабілізацыі. Афіцыйна гэта абвяргаецца. Улады абвяргалі і пляны правядзеньня першай мабілізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG