Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат зафіксаваў істотны спад у будаўніцтве жыльля за 10 месяцаў 2023 году


Будаўніцтва ў Гомлі. Архіўнае фота
Будаўніцтва ў Гомлі. Архіўнае фота

Асабліва непрыемная статыстка для грамадзян, якія стаяць на чарзе па дзяржаўную дапамогу ў крэдытаваньні будаўніцтва жыльля.

Белстат апублікаваў статыстыку за 10 месяцаў 2023 году.

Як піша бізнэс-агенцва «Праймпресс», у студзені–кастрычніку 2023 году спад у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась склаў 5,8%.

Асабліва зьнізіліся тэмпы жыльлёвага будаўніцтва ў Гомельскай вобласьці — мінус амаль 30%, у Горадзенскай — мінус 13%.

Таксама значна скараціўся аб’ём жылой плошчы, пабудаванай для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэньня жыльлёвых умоваў з выкарыстаньнем дзяржаўнай дапамогі. Для іх пабудавалі на 23% меней жылой плошчы, чым летась.

Пачынаючы з 2021 году, аб’ёмы будаўніцтва жыльля ў Беларусі скарачаюцца. Калі ў 2021 годзе пабудавалі 4,4 млн квадратных мэтраў жыльля, то ў 2022 годзе — 4,2 млн. А за 10 месяцаў 2023 году пабудавалі каля 3 млн квадратных мэтраў жылой плошчы.

Усе мінулыя гады аб’ём пабудаванай жылой плошчы зь дзяржаўнаю падтрымкаю заставаўся нязьменным і складаў каля 1,3 млн. квадратных мэтраў. У 2023 годзе за 10 месяцаў пабудавалі толькі 791,7 тысячы квадратных мэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG