Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў ідэю зносу «хрушчовак»


«Хрушчоўка» ў Наваполацку, архіўнае фота
«Хрушчоўка» ў Наваполацку, архіўнае фота

Аб гэтым ён заявіў падчас працоўнай паездкі ў Менскі раён.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Сівак расказаў, што пры падрыхтоўцы канцэпцыі будаўніцтва жыльля на наступную пяцігодку «трэба больш заходзіць у існую інфраструктуру».

«У нас сёньня застаюцца дамы, якія трэба капітальна рамантаваць. Яны ў памежным стане. Можна пяціпавярховік-хрушчоўку зьнесьці, пакінуўшы падмурак, і на яго паставіць», — прапанаваў ён.

Лукашэнка ўпадабаў прапанову Сівака.

«Уносьце прапановы. Лічыце, што гэта прынята. Гэта якраз гаспадарскі падыход», — адказаў Лукашэнка.

У Беларусі, паводле зьвестак на 2019 год, было 2568 «хрушчовак». Зь іх панэльныя — 1864 дамы, цагляныя — 704.

У краіне налічваецца 25 мільёнаў квадратных мэтраў такога жыльля. На яго знос, паводле экспэртаў, спатрэбіцца больш за 7 мільярдаў даляраў, піша «Зеркало».

Яшчэ 14 мільярдаў даляраў спатрэбяцца, каб пабудаваць на яго месцы новае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG